На Віцебшчыне адзначаць угодкі перамогі над Напалеонам

Многія гісторыкі называюць яе “генеральнай рэпетыцыяй” бітвы пад Барадзіном. Ідэя стварыць рэканструкцыю грандыёзнай бітвы належыць архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю. Праваслаўны ўладыка нават запрасіў замежных экспертаў з Чэхіі ды Расіі, каб яны вызначылі, ці магчыма гэта ў сучасных беларускіх умовах.

На думку кансультантаў, ідэя добрая і можа прыцягнуць на Віцебшчыну шмат турыстаў. Але каштаваць рэканструкцыя бітвы будзе каля 270 тысяч еўра. Хто мог бы ўзяць на сабе такія выдаткі, пакуль не вядома.

Улады, па словах прадстаўніка аблвыканкама Сяргея Фадзеенкава, прапануюць пачаць са стварэння… клуба гістарычнай рэканструкцыі. Пакуль на Віцебшчыне няма такога аб’яднання, дзе збіраліся б людзі, якіх цікавіць перыяд вайны 1812 года.