На Віцебшчыне прайшла серыя судоў над браканьерамі

Так, ва Ушацскім раёне прыгаворы вынеслі двум рыбакам. Яны атрымалі два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Матэрыяльную шкоду, нанесеную прыродзе, парушальнікі добраахвотна кампенсавалі да суда. У судзе Лепельскага раёна разгледзелі 5 падобных справаў. Браканьеры атрымалі тэрмін у адзін год з адтэрміноўкай, двух з іх абавязалі выплаціць амаль 6 мільёнаў штрафу.

На Лепельшчыне судзілі яшчэ аднаго аматара незаконных ловаў рыбы, але яму далі толькі штраф у памер 2 100 000 рублёў. Яго прызналі вінаватым у карыстанні незаконнымі прынадамі для ловаў, піша сайт Народныя навіны Віцебска.