На Віцебшчыне выдаткавалі мільярд на знішчэнне баршчавіка

Барацьба з гэтым пустазеллем ускладняецца тым, што чалавек, які не ведае як правільна знішчаць баршчавік і не мае сродкаў індывідуальнай абароны, можа моцна пацярпець ад апёкаў гэтай расліны.

Цікава, што чвэрць мільярда рублёў пойдзе на знішчэнне баршчавіка ў самім Віцебску. Раёны атрымаюць на ядахімікаты ды тэхнічныя сродкі, неабходныя для барацьбы з баршчавіком, значна меньш — ад 30 да 130 мільёнаў.