На вуліцы Афін выйшлі 20 тысяч чалавек

Калі групы агрэсіўна настроенай моладзі пачалі граміць вітрыны крамаў і закідваць паліцэйскіх камянямі непадалёк ад будынка парламента, паліцыя ўжыла слезацечны газ, паведамляе ВВС.

Дэманстрацыі суправаджаюць 48-гадзінную агульнанацыянальную забастоўку, якая праходзіць адначасова з абмеркаваннем у парламенце пакета рэформ, скіраваных на жорсткую эканомію. Рэформы былі прапанаваныя урадам Георгіяса Папандрэу.