На вуліцы Осла выйшлі 150 тысяч чалавек

Першапачаткова планавалася мемарыяльнае шэсце. Аднак на гарадской плошчы проста не хапіла месца ўсім людзям, якія прыйшлі на жалобную акцыю, паведамляе РІА "Новости".


Арганізатарамі акцыі выступіла ініцыятыўная група ў Facebook. Па іх прапанове людзі ўсыпалі кветкамі ўвесь горад. Прыклад сталіцы перанялі і жыхары іншых нарвежскіх гарадоў, якія не засталіся абыякавымі да трагедыі.


Нагадаем, што ахвярамі тэракту сталі 76 чалавек.