На выходныя Беларусь накрыюць снегапады

У суботу і нядзелю чакаецца хмарнае, з распагоджаннямі надвор'е. На большай частцы краіны пройдзе снег і мокры снег, месцамі моцны. На дарогах утворыцца галалёдзіца. Чакаецца таксама моцны вецер — яго парывы дасягнуць 12-14 метраў у секунду, піша газета "Рэспубліка".

Найбольш цёпла ў суботу будзе на Брэстчыне — тэмпература ўдзень будзе ад 0 да +5. На Гродзеншчыне, Гомельшчыне і Міншчыне ў суботу чакаецца ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. А самымі халоднымі будуць усходнія вобласці — Магілёўская і Віцебская: тут абяцаюць ад 0 да -5.

Фота — Reuters