На выходныя ў Мсціслаў з’едуцца рыцары
28 і 29 ліпеня ў старажытным горадзе Магілёўскай вобласці адбудзецца свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст”.
Фэст распачнецца каля Кафедральнага Сабора Аляксандра Неўскага і Кармяліцкага касцёла малебнам у гонар воінаў, якія загінулі за Айчыну на поле бітвы.
Мсціслаўцаў і гасцей горада чакаюць выступы фальклорных ансамбляў, прыдворныя танцы, фаер-шоу, сярэдневечны кірмаш, навуковыя канферэнцыі, выставы, а таксама іншыя імпрэзы.
Галоўнай падзеяй стануць рыцарскія турніры, падчас якіх лучнікі і мечнікі пакажуць сваё валоданне зброяй. Адбудзецца дэманстрацыя штурма маста і захоп караля.
Уваход платны і абыдзецца наведнікам у залежнасці ад імпрэзы ад 10 да 25 тысяч рублёў.