На Янаўшчыне аднаўляюць радавы маёнтак Напалеона Орды
Яго пачалі адбудоўваць у вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна.
Будаўнікі сцвярджаюць, што будуць выкарыстоўваць выключна матэрыялы, характэрныя для шляхецкіх сядзіб ХVIII стагоддзя. Акрамя жылога будынку будуць адноўлены кузьня, сыраварня і стаў. У выніку атрымаецца цэлы турыстычны комплекс.
Варта адзначыць, што праект коштам больш за 1 мільён долараў ЗША фінансуецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.