На заводзе БАТЭ адбыўся страйк
Адміністрацыя заводу не пацвярджае гэтага.
Як перадае Радыё "Свабода", зранку 13 лютага часова спынілі працу зборшчыкі электраабсталявання на асноўнай пляцоўцы вытворчасці Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня. Потым да акцыі пратэсту далучыліся таксама працаўнікі 2-й вытворчай пляцоўкі.
Паведамляецца, што рабочыя перапынілі працу на знак пратэсту супраць нізкіх заробкаў. За студзень яны атрымалі па 1,3–1,5 мільёна рублёў.
У адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюць факт часовага страйку. Аднак не абвяргаюць, што намеснікі гендырэктара БАТЭ Аляксандар Марчанка і Андрэй Скрыпко сустракаліся з пратэстоўцамі.
Фота: starter.by