На заўтра абвешчана штармавое папярэджанне

У бліжэйшыя суткі, 19 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаюцца навальніцы. Месцамі моцныя ліўні, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с. Днём на ўсходзе краіны ў асобных раёнах град. Ноччу і раніцай месцамі па Мінску моцныя ліўні, пры навальніцы шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, паведамляе meteoinfo.by.