Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання
З 16 сакавіка яна ўзрасце з цяперашніх 10,5% да 12% гадавых.
Пра гэта паведаміла АФН крыніца ў банкаўскіх колах.
Дадзенае рашэнне з'яўляецца рэакцыяй Нацбанка на рэзкі скачок інфляцыі з пачатку года. Так, у адпаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі ўзровень інфляцыі ў 2011 годзе павінен скласці 7,5-8,5%. Між тым, па выніках студзеня-лютага гэты паказчык ужо дасягнуў 4,2%.
Бягучая стаўка рэфінансавання была вызначаная з 15 верасня 2010 года. Летась Нацбанк 6 разоў зніжаў ўліковую стаўку і кожны раз на 0,5 працэнтных пункта, знізіўшы яе з 13,5% да 10,5%.