Нацбанк працягвае "рэгуляваць" валютны рынак
З 16 сакавіка тэрмін рэзервавання рублёвых сродкаў на пакупку замежнай валюты на біржавых таргах часова павялічваецца да 30 каляндарных дзён.
Такое рашэнне прынялі Нацбанк разам з Беларускай валютна-фондавай біржай.
Цяпер тэрмін рэзервавання сродкаў на набыццё валюты на біржы складае 2 дні. То бок, пералічыўшы банку беларускія рублі сёння, вы праз два дні атрымоўваеце на свой рахунак валюту, якую набылі на біржы. З 16 сакавіка чакаць давядзецца 30 дзён.
Гэты хітрык, паводле задумкі Нацбанка, мусіць адбіць у суб'ектаў гаспадарання любое жаданне набыць валюту на біржы, перанакіроўваючы пакупнікоў на пазабіржавы рынак, піша АФН.
Відавочная прычына — імклівае скарачэнне золатавалютных рэзерваў.