Над Беларуссю пройдзе зорны дождж

У гэты час іх колькасць дасягае 100–110 на гадзіну. Менавіта з-за актыўнасці гэтага патоку прынята лічыць, што асноўны зоркапад у гэтым годзе адбудзецца ў жніўні.

Персеіды — гэта найбольш стабільны, прыгожы і моцны штогадовы метэорны паток, Радыянт (кропка ўяўнага вылету метэораў) якога ляжыць у сузор'і Персея, адсюль і назва патоку. Звычайная колькасць метэораў дасягае 60 у гадзіну.

Як і большасць зорных дажджоў, Персеіды створацца пры праходжанні Зямлі праз шлейф пылавых часціц з хваста каметы.

Найлепш назіраць за зорным дажджом будзе на світанні.