Над Беларуссю зноў праляціць шведскі самалёт
Група інспектараў са Швецыі і ЗША з 29 кастрычніка па 2 лістапада здзейсніць назіральны палёт над тэрыторыямі Беларусі і Расіі.
Гэта адбудзецца ў рамках рэалізацыі міжнароднай Дамовы па адкрытым небе, адзначае interfax.by.
Падчас палёту будзе кантралявацца выкарыстанне апаратуры і сістэм назірання ў адпаведнасці з дамоўнымі абавязаннямі. Палёт будзе выконвацца на шведскім самалёце СААБ-340В.
Нагадаем, што 4 ліпеня над Беларуссю ўжо лятаў шведскі самалёт, які скінуў дэсант плюшавых мядзведзікаў. Што праўда, гэты палёт адбываўся нелегальна і ў выніку прывёў да беларуска-шведскага дыпламатычнага канфлікту.
Фота — goodfon.ru