Над Гродна пачалі лётаць невядомыя парапланы
Іх уладальнікаў безпаспяхова спрабуе знайсці транспартная міліцыя.
Па інфармацыі гродзенскай міліцыі, палёты трох невядомых парапланаў адбываліся ўвечары 13 ліпеня на полі паблізу вёскі Адамавічы Гродзенскага раёна.
Уладальнікі лятальных апаратаў нікога не папярэджвалі аб сваіх палётах, таму іх зараз чакае штраф памерам да 20 базавых велічынь. Міліцыянеры просяць усіх відавочцаў палётаў на парапланах паблізу Гродна паведамляць аб гэтым.