Надвор’е на 24 лютага: магчымы туман, шэрань

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду, па паўднёвым захадзе парывы ветру могуць дасягаць 12 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў са знакам мінус, па паўночным усходзе пры праясненнях — мінус 10-15 градусаў. Удзень прагназуецца 2-4 градусы марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.