Надвор’е на нядзелю: да 10 градусаў марозу і снег
Хмарнае з праясненнямі надвор’е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 3 сакавіка.
У нядзелю па большай частцы тэрыторыі ўзмацніцца вецер. Яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. Чакаецца снег, мокры снег, завіруха. Уначы і раніцай месцамі па Віцебскай вобласці прагназуецца моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 5 да мінус 10 градусаў, па ўсходзе краіны пры праясненнях чакаецца да мінус 15 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — ад -1 да -4.
Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 1 градуса па паўночным усходзе да 5 градусаў марозу ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.