Надвор’е на панядзелак: 3-8 градусаў марозу і моцны вецер
Хмарнае з праясненнямі надвор’е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 4 сакавіка.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень па ўсходзе прагназуецца кароткачасовы снег, месцамі завіруха, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6-11 метраў за секунду. Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень па ўсходзе парывы ветру ўзмацняцца да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 3-8 градусаў, па поўначы краіны пры праясненнях — за 13 градусаў ніжэй за нуль. Дзённая тэмпература складзе мінус 2-7 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах краіны — 1 градус цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.