Надвор’е на панядзелак: да 16 градусаў марозу

Па ўсходняй палове краіны прагназуецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўночны ўмеркаваны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 7-13 градусаў, пры праясненнях — да мінус 16. Удзень будзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.