Надвор’е на панядзелак: штармавое папярэджанне
Сіноптыкі прагназуюць складаныя ўмовы надвор’я на 1 красавіка.
Часамі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Па паўднёвым усходзе краіны ў асноўным абяцаюць дождж. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі моцны мокры снег. Месцамі наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Вецер будзе пераменных напрамкаў, умеркаваны, па паўночным захадзе парывісты.
Тэмпература паветра ў начны час сутак складзе мінус 4 — плюс 2 градусы. Удзень прагназуецца ад нуля да +6. У паўднёва-ўсходніх раёнах будзе 7-10 градусаў цяпла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.