"Нафтан" будзе гаспадаром поля ў матчы з БАТЭ за Суперкубак
Паядынак пройдзе ў сталічным футбольным манежы ў нядзелю, 17 сакавіка. Ён пачнецца а 16-й гадзіне.
У Доме футбола ў Мінску прайшло лёсаванне. "Нафтан" у матчы за Суперкубак Беларусі будзе лічыцца гаспадаром поля толькі намінальна.
Як адзначае "Прессбол", наваполацкі "Нафтан" і барысаўскі БАТЭ разыграюць першы нацыянальны трафей футбольнага сезона 2013 года.
Нагадаем, футбольны чэмпіянат Беларусі стартуе 30 сакавіка.