“Нафтан” стаў самым стратным прадпрыемствам Беларусі

Паводле справаздачы аб дзейнасці акцыянерных таварыстваў у 1 квартале 2011 года, апублікаваным Міністэрствам фінансаў, "Нафтан" працаваў у гэтым годзе са стратамі ў  198 мільярдаў рублёў. На другім месцы Мазырскі НПЗ. Яго страты склалі 166 мільярдаў, паведамляе “Ежедневник”.

У тройку таксама ўвайшоў найбуйнейшы бровар краіны - «Крыніца».Страты мінскіх півавараў склалі восем з паловай мільярдаў.

Нагадаем, што ў мінулым годзе “Нафтан” і Мазырскі НПЗ былі аднымі з самых прыбытковых прадпрыемстваў краіны.