Нафтапрадукты экспартуюцца ў аўральным парадку
Беларускія НПЗ спяшаюцца рэалізаваць да канца года вырабленыя нафтапрадукты, каб пазбегнуць выплаты экспартнага мыта ў расійскі бюджэт.
Адгрузка нафтапрадуктаў на экспарт крыху тармозіцца з прычыны недахопу цыстэрнаў. Раней цыстэрны арандавалі пераважна ў Расіі. Аднак попыт на ёмістасці рэзка ўзрос і з боку расійскіх транспартоўшчыкаў нафты ў сувязі з запускам нафтаправода Усходняя Сібір — Ціхі акіян.
Як паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў беларускім профільным ведамстве, выпушчаныя сёлета на айчынных НПЗ нафтапрадукты павінны быць рэалізаваныя да новага года. Бо з 1 студзеня 2011 года набудуць моц новыя правілы, у адпаведнасці з якімі заводы будуць плаціць у бюджэт РФ экспартнае мыта на нафтапрадукты, вырапленыя з расійскай нафты.