Найбліжэйшыя матчы КХЛ пройдуць у жалобе
Аб гэтым паведаміў дэпартамент правядзення спаборніцтваў Кантынентальнай хакейнай лігі.
У сувязі з гібеллю ў авіякатастрофе хакеістаў, трэнераў і супрацоўнікаў каманды "Лакаматыў" найбліжэйшыя матчы чэмпіянату КХЛ будуць суправаджацца жалобнымі мерапрыемствамі. Чэмпіянат будзе працягнуты ў адпаведнасці з календаром спаборніцтваў. Запланаваны на 8 верасня матч паміж мінскім "Дынама" і "Лакаматывам" будзе перанесены, гаворыцца ў паведамленні. Рашэнне аб выступленні ў чэмпіянаце КХЛ сезона 2011/2012 хакейнага клуба з Яраслаўля пакуль не прынятае. Гэта будзе зроблена ў хуткім часе, паведамляе БелаПАН.