Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі працягне кар'еру ў "Амуры"
Нападнік мінскага хакейнага клуба "Юнацтва" і зборнай Беларусі Андрэй Сцяпанаў пераходзіць у "Амур".
У сезоне-2010/11 25-гадовы хакеіст стаў найлепшым бамбардзірам адкрытага чэмпіянату Беларусі. Як нагадвае "Прессбол", Сцяпанаў набраў 75 ачкоў у 50 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 18 ачкоў у 13 матчах плэй-оф.
На чэмпіянаце свету Сцяпанаў адзначыўся 5 дзейснымі баламі ў 6 гульнях.