Намміністра эканомікі Беларусі папрацаваў у Брусэлі
У Брусэлі сёння завяршаецца праца паседжання нацыянальных каардынатараў еўрапейскай праграмы "Усходняе партнёрства" ЕС па малым і сярэднім прадпрымальніцтве.
Пра гэта 17 сакавіка паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Удзел у працы паседжання прыняў намміністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур. Нацыянальныя каардынатары краін-партнёраў абмеркавалі ход рэалізацыі праекта "Эфектыўнасць кіравання прадпрыемствам". Праект ажыццяўляецца па лініі Еўрапейскай Камісіі разам з Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскай арганізацыяй падрыхтоўкі кадраў.