"Народная воля" будзе абскарджваць папярэджанне Мінінфарма

Папярэджанне вынеслі 15 красавіка ў сувязі з распаўсюджаннем газетай звестак, што не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі. Факт распаўсюду такіх звестак быў зафіксаваны 13 красавіка рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суда.

Калінкіна паведаміла, што папярэджанне Мінінформа рэдакцыя пакуль не атрымала. Яна мяркуе, што гаворка, найхутчэй, ідзе пра яе артыкул "Гаворыць і паказвае "Гебельс-ТБ", які быў апублікаваны ў "Народнай волі" 11 студзеня і ў якім ідзе гаворка пра фільм "Плошча. Жалезам па шкле".

Калінкінай, паводле яе словаў, незразумела, чаму газету караюць двойчы: і суд, які пастанавіў апублікаваць абвяржэнне, і міністэрства. "У нас пакуль нават няма рашэння суда, я не разумею, як у міністэрства яно з'явілася хутчэй. У кожным разе мы будзем абскарджваць папярэджанне", — сказала яна.