NASA сфатаграфавала на Месяцы чалавечыя сляды
Амерыканскае касмічнае агенцтва апублікавала новыя фатаграфіі паверхні Месяца.
Здымкі настолькі якасныя, што на іх можна разгледзець сляды, пакінутыя астранаўтамі. Падчас фатаграфавання Месяца касмічны апарат зніжаўся на вышыню ўсяго 21кіламетр. Гэта дазволіла зрабіць здымкі месцаў пасадкі модуляў трох касмічных караблёў "Апалон", слядоў чалавечых ног і аўтамабіляў, на якіх астранаўты перасоўваліся па Месяцы, паведамляе ВВС.