Насельніцтву растлумачаць, чаму з крамаў знікае “чарніла”

Мэта гэтых акцыяў — патлумачыць насельніцтву, чаму ў Беларусі неабходна ўвесці абмежаванні на продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, паведамілі БелаПАН у Генпракуратуры. Гэтую тэму абмяркоўвалі 14 снежня на рэспубліканскай каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Антыалкагольнае пытанне разглядалі разам з праблемай гібелі людзей на пажарах.

Паводле міліцэйскай статыстыкі, у сярэднім 80% ахвяраў агню — гэта нецвярозыя людзі. За дзевяць месяцаў гэтага году на пажарах загінула 592 чалавекі, якія напярэдадні выпівалі.