НАТА працягвае наносіць новыя авіяўдары па лівійскай сталіцы
Некалькі магутных выбухаў прагрымела ўначы ў квартале, дзе размешчана рэзідэнцыя Муамара Кадафі.
Авіяцыя НАТА ў ноч на сераду аднавіла налёты на Трыпалі, засяродзіўшы ўдары на цэнтральных раёнах лівійскай сталіцы, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Па дадзеных агенцтва, некалькі магутных выбухаў прагрымела ў квартале Баб аль-Азазія, дзе размешчана рэзідэнцыя лідэра Муамара Кадафі.
Нагадаем, учора сілы НАТА падвергнулі Трыпалі аднаму з самых магутных бамбаванняў за час правядзення аперацыі "Аб'яднаны абаронца". Па апошніх дадзеных, у выніку налёту загінулі 31 чалавек, некалькі дзясяткаў атрымалі раненні, паведамляе РИА Новости.