NАТО: Санкцыі ў дачыненні да Беларусі працуюць
Аб гэтым у Брусэлі паведаміў прадстаўнік альянсу.
Санкцыі ў дачыненні да Беларусі ўжо даюць плён, заявіў журналістам 27 кастрычніка ў Брусэлі прадстаўнік NATO, які папрасіў не называць яго імя. Ён адзначыў, што санкцыі павінны прывесці да паляпшэння сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека.
Прадстаўнік NАТО таксама заявіў, што вызваленне часткі палітзняволеных з’яўляецца „прамым вынікам” дзеяння санкцый, паведамляе БелаПАН.