NATO завяршае місію ў Лівіі

За час аперацыі ў Лівіі ваенныя самалёты NATO здзейснілі 10 тысяч вылетаў. Місія  фармальна завершыцца сёння за хвіліну да поўначы па лівійскім часt. Гэтаму рашэнню папярэднічала галасаванне ў Савеце бяспекі ААН.

Нагадаем, што ў сакавіку Савет бяспекі санкцыянаваў усе неабходныя меры для абароны грамадзянскага насельніцтва Лівіі ад войскаў Муамара Кадафі. Генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што аперацыя ў Лівіі была адной з самых паспяховых у гісторыі альянса, паведамляе ВВС.