Нацбанк: Долар у Беларусі патаннеў
Нацбанк Беларусі падвёў вынікі мінулага тыдня на беларускім валютным рынку.
Вынікі могуць здзівіць любога, хто не знаёмы з рэальнай сітуацыяй на айчынным рынку валюты. Гэтак, паводле Нацбанка, за мінулы тыдзень на беларускім валютны рынку долар ЗША патаннеў на 0,13% да 3 048 рублёў за долар, еўра падаражэў на 0,45% да 4 443.98 за еўра, а расійскі рубель падаражэў на 0,89% і стаў каштаваць 109.09 беларускіх рублёў за адзін расійскі.