Нацбанк хоча пазбегнуць падвышэння стаўкі рэфінансавання

Па словах прадстаўніка Нацбанку, далейшае падвышэнне стаўкі рэфінансавання залежыць найперш ад перамоваў з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, паведамляе БЕЛТА. Там ад Беларусі патрабуюць, каб стаўкі былі станоўчымі. Сяргей Дубкоў кажа, што ў Нацбанку разумеюць фундаментальныя рэчы. Але ж ёсць і “сацыяльны аспект”. Напрыклад, падвышэнне стаўкі рэфінансавання да 100% і болей вельмі ўдарыць па тых, у каго да гэтага паказніка прывязаны крэдыт.

Сяргей Дубкоў таксама лічыць, што ў беларускіх рэаліях стаўка рэфінансавання страціла ролю індыкатара рынка. Насельніцтва і прадпрыемствы не маюць прыбыткаў, каб абслугоўваць крэдыты пад стаўку ў 40-60%, лічыць намеснік старшыні Нацбанку.