Нацбанк падвысіць стаўку рэфінансавання да 13%
Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банку Беларусі з 20 красавіка павялічваецца з 12% да 13% гадавых.
Як паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, адпаведная пастанова ад 11 красавіка №127 прынятая з улікам узроўню інфляцыі. Індэкс спажывецкіх цэн у сакавіку склаў 101,9%, асноўнымі прычынамі яго росту стала павелічэнне цэн на бензін і шэраг спажывецкіх тавараў.
У Нацбанку мяркуюць, што падвышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, працэнтных ставак па ўкладах у беларускіх рублях стымулюе прыток ашчаджанняў у банкі.
Нагадаем, да гэтага стаўка рэфінансавання падвышалася 16 сакавіка 2011 года на 1,5% да 12% гадавых.