Нацбанк прадае “Пінск”

Сярод прапанаваных цукарніц, партфеляў, гербаў, сейфаў і кубкаў самы вялікі кошт мае габелен “Пінск” — больш за 37 мільёнаў рублёў.

Варта адзначыць, што з горадам Пінскам галоўнай грашова-крэдытнай установы шмат шчыльных сувязяў. У Пінскім улікова-крэдытным тэхнікуме навучаліся і першы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, і сённяшняя яго кіраўніца Надзея Ермакова. А экс-старшыня Пётар Пракаповіч на базе пінскага тэхнікума заснаваў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які і зараз фінансуецца Нацбанкам.