Нацбанк: Валюту будуць прадаваць без пашпарта
Нацбанк не пацвярджае чуткі, што валюту ў абменніках будуць прадаваць па пашпарце.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.
Інфармацыя пра будучыя абмежаванні на валютным рынку з'явілася ў СМІ пасля заявы прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Нагадаем, 22 ліпеня ён заявіў, што ўрад і Нацбанк распрацоўваюць меры для поўнага кантролю на валютным рынку.
Эксперты выказалі меркаванне, што ўлада можа вярнуць продаж валюты пры прад'яўленні пашпарта, а таксама ўвесці абмежаванні па суме купленай валюты на працягу сутак.