Нацыянальная зборная будзе гуляць у Гродне, Брэсце і Гомелі

Прычынай гэтага называецца рамонт мінскага стадыёна "Дынама", які павінен пачацца ў кастрычніку. Закончыць рамонт плануецца да канца 2014 года. На гэты час нацыянальная зборная па футболе разглядае тры варыянты. Адпаведны сертыфікат УЕФА мае гомельскі стадыён "Цэнтральны", гродзенскі "Нёман" і спорткомплекс "Брэсцкі".

Таксама футбольная федэрацыя хоча вывесці на аналагічны міжнародны ўзровень і жодзінскую арэну "Тарпеда", інфармуе "Прессбол".