Нацыянальны Алімпійскі камітэт абвяргае дэпутата Гумінскага

"Спартоўцам, якія едуць на Алімпійскія гульні, не патрэбная віза ў пашпарце. Яны маюць спецыяльнае акрэдытацыйнае пасведчанне, якое з'яўляецца дакументам-пропускам на Алімпіяду", — паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Алег Грынько.

6 ліпеня на дэбатах па Беларусі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі папракнуў брытанца Тоні Лойда, аўтара праекта рэзалюцыі па Беларусі: "Я хачу адказаць дарагому спадару Тоні Лойду: тое, што Вялікабрытанія да апошняга моманту не выдавала візы нашым спартоўцам на Алімпійскія гульні — гэта мае месца".

У НАК кажуць, што звесткі пра нявыдачу візаў — неправераная інфармацыя і нейкае непаразуменне.

Фота — era.by