Нацыянальны музей народнага мастацтва з'явіцца ў Беларусі
Аб гэтым паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі.
У Беларусі з'явіцца Нацыянальны музей народнага мастацтва, у якім будуць прадстаўлены экспанаты ўсіх відаў і жанраў беларускіх рамёстваў, піша "Звязда".
Нацыянальны музей народнага мастацтва ўвойдзе ў комплекс будынкаў, якія ў выніку павінны трансфармавацца ў першы ў Беларусі музейны квартал накшталт маскоўскага, амстэрдамскага і венскага. Міністэрства культуры Беларусі плануе пабудаваць яго ў Мінску за 2011-2017 гады. Квартал будзе створаны на базе Нацыянальнага мастацкага музея па перыметры вуліц Кірава, Леніна і Маркса. Канцэпцыю праекта адобрыла кіраўніцтва краіны.