Наведнікаў Лідскага замка адправяць у катавальню
Менавіта гэтае памяшканне пашырыць экспазіцыю замка.
Як паведамляе БелаПАН, неўзабаве турысты змогуць наведваць цокальнае памяшканне вежы Вітаўта. Там знаходзяцца прадметы і прылады, якія выкарыстоўваліся для следчай справы ў XIV—XVI стагоддзях на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Агулам у катавальні Лідскага замка будзе 50 экспанатаў, у тым ліку такія прылады катаванняў, як "скрыпка пляткаркі", "бусел", крэсла допыту, якое мае 172 каваныя шыпы, "каціная лапа", дыба, іспанскі боцік. У часы ВКЛ Лідскі замак сапраўды выкарыстоўваўся для ўтрымання вязняў.
Дарэчы, ахвочыя змогуць і самі "прымераць" на сябе прылады катаванняў, пагутарыць з "катам". Знаёмства з сярэднявечнай катавальняй будзе завяршацца цытатамі з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Фота — touristrail.ru