Названыя лідары ценявых эканомік у Еўрасаюзе

Паводле даследавання універсітэта Лінца, доля ценявой эканомікі у Літве складае 29%, у Эстоніі — 28,6%, у Латвіі — 26,5%. Як паведамляе сайт delfi.lv, латвійскі прэм'ер Валдзіс Дамбраўскіс адзначыў пазітыўны момант — паказчык вярнуўся да дакрызіснага ўзроўню, але кепска, што ў групу "лідараў" патрапілі ўсе тры дзяржавы Балтыі.

Фота — PantherMedia