Немцы абаранілі Берлінскі мур

1 сакавіка некалькі соцень чалавек сабраліся на акцыю пратэсту і такім чынам спынілі будаўнікоў. Тыя паспелі разабраць толькі адзін блок сцяны. Далейшыя працы перанесеныя на няпэўны тэрмін. 


У акцыі бралі ўдзел грамадзянскія актывісты, а таксама дзеячы мастацтва. У выніку адбыліся нязначныя сутыкненні з паліцыяй і некалькіх пратэстоўцаў затрымалі, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

Выдаленне 20 метраў Берлінскага мура патрэбнае для пад’езду будаўнічай тэхнікі да ракі Шпрэе, дзе будуецца элітны жылы дом.