Немец вываліўся з вакна падчас пацалунка
Мужчына прыехаў на экскурсію ў замак Нідэген і так актыўна заляцаўся да сваёй сяброўкі, што выпаў з вакна.
Нягледзячы на тое, што 40-гадовы пацярпелы зваліўся з вышыні сямі метраў, ён адносна толькі пашкодзіў сабе нагу. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў нядзелю раніцай. Пара прыехала ў рэгіён Айфель на захадзе Германіі ў госці на вяселле. Пасля заканчэння свята закаханыя адправіліся на шпацыр ў замак.
Там абодва залезлі на падваконне і пачалі цалавацца. У працэсе мужчына страціў раўнавагу і выпаў з вакна. На месца прыбылі ратавальнікі, якія выцягнулі небараку з кустоў і адвезлі яго ў лякарню, пішуць naviny.by.