Нідэрландскія геі рыхтуюць прыём Пуціну
ЛГБТ-актывісты зьбіраюцца перашкодзіць абеду расійскага лідара ў Амстэрдаме.
Яны збіраюцца выказаць сваё стаўленне да закону аб забароне гомасэксуальнай прапаганды. На заклік прыйсці ў цэнтр Амстэрдама ў маляўнічай вопратцы на акцыю пратэсту адгукнуліся некалькі тысяч чалавек, паведамляе Радыё Свабода.
Таксама галандскія геі вядуць змаганне з Уладзімірам Пуціным у інтэрнэце. На сайце Putinarainbow любы ахвотны можа апублікаваць сваю “фотажабу” пра расійскага прэзідэнта.
У Нідэрланды Пуцін прыляціць з Нямеччыны, дзе сустрэнецца з канцлерам Ангелай Мэркель і адкрые Прамысловы кірмаш у Гановеры. У Галандыі ён павінен паўдзельнічаць у адкрыцці Году Расіі ў Нідэрландах і Году Нідэрландаў у Расіі і сустрэцца з прэм'ерам краіны Маркам Рутэ.