НІСПД: Рэйтынг Лукашэнкі ніжэй за 30%
Інстытут сацыяльных даследванняў правёў новае апытанне.
Паводле яго вынікаў, рэйтынг кіраўніка Беларусі за апошнія паўгоду знізіўся да 30%. Яшчэ ў снежні мінулага году, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, ён складаў больш за 50%.
Нягледзячы на афіцыйную версію паходжання беларускага крызісу, якую актыўна транслююць дзяржаўныя СМІ, ажно 45% беларусаў вінаваціць у рэзкім пагаршэнні эканамічнай сітуацыі асабіста прэзідэнта, яшчэ 37% лічыць вінаватым урад. Толькі 17% беларусаў, паводле дадзеных сацыёлагаў, бачыць прычыну сваіх бедаў у сусветнай змове.