Новаму старшыні Еўрапейскага Саюза нагадаюць пра Беларусь

Арганізатарам акцыі выступіў "Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі". Як паведаміў Еўрарадыё прадстаўнік арганізацыі Анатоль Міхнавец, важна, каб нарэшце ў Еўрапейскага саюза з'явіўся сістэмны падыход да "беларускага пытання".

Як вядома з 1 студзеня 2012 года старшынства ў Еўрасаюзе на паўгода перайшло ад Польшчы да Даніі. Акцыя распачнецца а 12.30 на вуліцы Фоксал 3/5 ў прэс-цэнтры Фоксал. Менавіта будуць адзначаць пераход старшынства ў Еўрасаюзе да Даніі.