Новая акцыя “Стоп-бензін” можа быць масавай
Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказаў лідар інфармацыйна-асветніцкай установы “За аўто” Арцём Шаркоў.
Бліжэйшымі днямі ў Беларусі можа зноў падаражэць бензін, прычым падвышэнне коштаў будзе рэзкім, магчыма, большым за 25%. Інфармацыю пра гэтае падвышэнне Еўрарадыё раней пацвярджалі супрацоўнікі многіх АЗС.
Цягам апошнім месяцаў бензін і дызпаліва расло ў цане адносна павольна, але калі кошт падскочыць адразу на чвэрць, то аўтааматары пачнуць масавыя пратэсты, упэўнены Арцём Шаркоў. Прычым іх не напужае нават адказнасць за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.