Новым кіраўніком МВФ стане Крысцін Лагард?

Як паведамляе РИА Новости, адбыліся двухбаковыя сустрэчы прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, прэзідэнта ЗША Барака Абамы і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, якія і адзначылі прафесійныя якасці Лагард. 

Папярэдні кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан 14 траўня быў арыштаваны ў Нью-Ёрку паводле абвінавачання ў сэксуальным гвалце. На мінулым тыдні ён заявіў пра добраахвотную адстаўку з пасады дырэктара-распараджальніка МВФ.