Новым паслом Украіны ў Беларусі стаў Віктар Ціханаў
Раней ён быў віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Мікалая Азарава.
Украінскую дыпламатычную місію ў Беларусі ўзначаліць 62-гадовы Віктар Ціханаў. Адпаведны ўказ аб прызначэнні яго Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь падпісаў напярэдадні прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што папярэднік Ціханава Раман Бязсмертны быў адкліканы ў Кіеў на пачатку чэрвеня. Украінскія СМІ паведамлялі, што прычынай яго адстаўкі маглі стаць надзвычай крытычныя выказванні ў адрас беларускіх уладаў.